Холі - індыйскае свята, там ён святкуюецца як індуісцкі рытуал, але пазітыўны настрой які дорыць кіданне рознакаляровымі фарбамі настолькі моцны, што свята ўсё больш разыходзіцца па розных краінах свету. Пры гэтым, у іншых краінах фестываль губляе сваё рэлігійнае значэнне і пераўтвараецца ва ўсеагульную весялуху.
Так адбылося і ў Оршы. 3 верасня ў парку "Казачная краіна" ўпершыню прайшоў фестываль фарбаў Холі. Пры гэтым, акрамя самой магчымасці пакідацца фарбай, гасцей фестывалю чакалі і многія іншыя атракцыёны.
Па водгуках у сацыяльных сетках, мерапрыемства стала адным з самых цікавых і відовішчных з тых, якія праходзілі ў Оршы за апошнія гады. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з фестывалю.