Сайт tuzin.fm падвёў вынікі "Мегатура" свайго хіт-параду. На сёняшні дзень гэта самы папулярны хіт-парад беларускай музыкі, дзе пераможца вызначаецца прамым галасаваннем карыстальнікаў інтэрнэту. Пасля звычайных 12 тураў песні-пераможцы ўдзельнічаюць у Мегатуры, ў якім вызначаецца песня года. Гэтым жніўнем галоўнымі прэтэндэнтамі на перамогу стаў новы праэкт Яна Маўзэра (былы вакаліст гурта "Таварыш Маўзэр") і гурт Irdorath з песняў "Быў, ёсць, буду" на верш нашага земляка Ўладзіміра Караткевіча.
Прапануем вашай увазе відэа з жывога выступа гурта з названай песняй.