Выстава, якая распавядае пра святкаванне Дня Беларускай вайсковай славы ў Мінску ў 90-х, была створана Цэнтрам даследвання грамадзянскай супольнасці Беларусі. Першая яе экспазіцыя адбылася ў Оршы прыблізна тыдзень таму. Але фотаздымкі выклікалі такі інтарэс, што для экспазіцыі яе папрасілі мінскія арганізацыі. З заўтрашняга дня яе можна будзе пабачыць у Мінску на Управе БНФ па адрасе вуліца Чарнышэўскага д.3-39.
Праз два тыдні выстава вернецца ў Оршу і пабачыць яе можна будзе зноў па адрасе Чырвонаармейская, 13.