Варта адзначыць, што традыцыйна апытанні пра кандыдатаў на выбарах вельмі шмат галасоў набіраюць у апошнія дні перад выбарамі, калі кандыдаты мабілізуюць сваіх прыхільнікаў. Так адбылося і ў гэты раз, калі яшчэ ў сераду большасць галасоў наведвальнікі сайту пакінулі пад пунктам "Не пайду на выбары", то з чацвярга сітуацыя пачала рэзка мяняцца. У выніку, апытанне сабарала 812 галасоў нашых чытачоў, а галасы размеркаваліся наступным чынам.
З невялікім адрывам - усяго 5 галасоў - на першым месцы апынулася кандыдат Дабрыніна - яна набрала 169 галасоў, на другім месцы лідар партыі "Справядлівы Свет" Сяргей Калякін з 164 галасамі - абодва кандыдаты балатуюцца па аршанскай гарадской акрузе. "Не пайду на выбары" адзначылі 152 чалавекі. 150 галасоў узяў начальнік дэпо Чудовіч, які ідзе па Аршанскай Дняпроўскай акрузе - яго вынік прыклад мабілізацыі сваёй групы, бо на працягу ўсяго месяца пакуль ішло апытанне па гэтай акрузе з вялікім адрывам перамагаў дэмакратычны кандыдат Яўген Анішчанка, які ў выніку набраў 70 галасоў.
Праўда, прыхільнікі праўладных кандыдатаў не сталі "выцягваць" мэра Дубровенскага раёна які балатуецца па Сененскай акрузе, Лукашоў набраў толькі два галасы, а яго галоўны канкурэнт па акрузе вылучэнец Партыі БНФ Аляксей Гаўруцікаў атрымаў больш за астатніх кандыдатаў па гэтай акрузе - 20. Кандыдаты з праўладных партыяў, якіх вылучалі каб зрабіць бачнасць актыўнасці і якія, практычна, не вялі аніякай кампаніі набралі мізерную колькасць галасоў. Сярод іх больш за ўсё - 7 галасоў набраў камуніст Жудро, Пазднякоў атрымаў 3 галасы, Жукаў і Казлоў атрымалі па два галасы і толькі адзін голас атрымала Дзем'яненка вылучаная ЛДПБ.
"Супраць усіх" прагаласавалі 70 чалавек.