Свята-прэабражэнскай царква была пабудавана ў Барані ў 1704 годзе як уніяцкая, пасля падзелаў Рэчы Паспалітаў і перадачы ўніяцкіх храмаў праваслаўным, гэтая царква стала праваслаўнай. Знаходзілася яна на тэрыторыі сёняшняй вёскі Барань, на месцы сёння зачыненай крамы. У 1961 годзе - у апошнюю хвалю змагання з рэлігіяй - царква была зачынена і ўнікальны будынак, пабудаваны без аніводнага цвіка пачаў прыходзіць у заняпад. Для яго выратвання ў 1987 годзе храм быў разабраны і перавезены ў вёску Строчыцы дзе ўжо працаваў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
Рэстаўрацыя царквы ішла 4 гады, а святочнае яе адкрыццё адбылося ў чацвер 8 верасня.
Фота з сайту міністэрства Культуры.