На ўсіх акругах, прадказальна, найбольш галасоў напісана праўладным кандыдатам. Прычым, усе яны атрымалі паміж 70 і 80% галасоў. Дэмакратычных кандыдатаў камісіі паставілі паўсюль на апошняе месца, размясціўшы паміж імі вылучэнцаў ад праўладных партыяў.
Такім чынам, па Аршанскай гарадской акрузе Дабрыніна атрымала 76,5% галасоў (33.595), камуніст Жужро 7,3% (3.205), Пазднякоў 5,1% (2.240) і старшыня "Справядлівага Свету" Калякін 4,2% (1.844).
Па Аршанскай Дняпроўскай акрузе Чудовіч атрымаў 71,4% (32.530), Нікалай Жукаў атрымаў 7,6% (3.463) Дзмітрый Казлоў 5,4% (2.460) і адзіны дэмакрат Яўген Анішчанка 3,4% (1.549).
Па Сененскай акрузе старшыня Дубровенскага выканкаму атрымаў 74% (38.610), Алена Дзям'яненка 9% (4.685) і Аляксей гаўруцікаў 5,6% (2.930).