Доўгае змаганне краязнаўцаў прынесла вынік: помнік архітэктуры "Былы базылянскі манастыр" абзавёўся часовым дахам, што ў гэтым сезоне не дазволіць ападкам яшчэ больш пашкодзіць гістарычны будынак.
Нагадаем, што былую ўніяцкую святыну ў пачатку 21-га стагоддзя перадалі праваслаўным, якія, спасылаючыся, на адсутнасць грошай, не спяшаліся рабіць ні рэстаўрацыю, ні, хаця б, кансервацыю будынка. Гэта выклікала ў краязнаўцаў падазрэнне, што праваслаўныя імкнуцца пазбавіцца ад будынка, які быў пабудаваны іншай канфесіяй. Некалькі год зваротаў у розныя інстанцыі і праведзены на ўзроўні міністэрства кульутры круглы стол, нарэшце, прынеслі вынік - у пачатку верасня праваслаўныя ўсё ж такі накрылі будынак часовым дахам.