Сяржук Доўгушаў як артыст Дзяржаўнай філармоніі доўгі час займаецца фальклорнымі песнямі. Калісці яму асабіста Рыгор Барадулін падарыў сваю кнігу "Песні матчыны з Вушаччыны", пасля смерці паэта Сяржук стварыў асобную праграму з такой жа назвай, якая была прэзентавана ў філармоніі (часткова яна прэзентоўвалася і ў Оршы ў музеі Караткевіча гуртом Harmonic style project).
Каб захаваць гэтыя песні Сяржук абвесціў збор сродкаў на запіс паўнавартаснага CD з удзелам вядомых музыкаў. Гурты Harmonic style project, Re1ikt, Vuraj, Варган, выканаўцы: Ірэна Катвіцкая, Віктар Сямашка, паэт Міхась Скобла ды іншыя.
На запіс і выданне дыску патрабуецца 3.000 дэнамінаваных рублёў. Калі сродкі будуць сабраныя, то дыск будзе выраблены ў снежні 2016 года. А да дня народзінаў народнага пісьменніка -24 лютага 2017 у вялікай залі філармоніі ў Мінску пройдзе яго прэзентацыя. Пасля музікі паедуць з прэзентацыямі па рэгіёнах.
За фінансавую дапамогу кожны чалавек атрымае прыемны бонус. Як падтрымаць і які можна атрымаць бонус можна даведацца па гэтай спасылцы.