1427 г., 30 лістапада
Нарадзіўся Казімір Ягелончык (г. Кракаў, Польшча), вялікі князь літоўскі з 29 чэрвеня 1440 года і кароль польскі пад імем Казіміра IV з 25 чэрвеня 1447 года. Памёр 7.06.1492 г.у Гродне.
Вялікі князь ВКЛ Казімір IV Ягелончык. Карціна М. Бачыарэлі.
1432 г.
Выдадзены Гарадзенскі прывілей, па якім князі, шляхта і баяры праваслаўнай веры ўраўноўваліся ў правах з каталікамі.
1435 г.
Падчас вайны з князем Свідрыгайлам Оршу ўзяў у аблогу сын вялікага князя літоўскага Міхайла Жыгімонтавіч. Горад заплаціў вялікую кантрыбуцыю за аказаную дапамогу князю Свідрыгайлу.
1460 г.
На левым беразе Дняпра ўзведзена драўляная Ільінская царква.
1461 г., 5 жніўня
Нарадзіўся Аляксандр Казіміравіч, з 1492 г. вялікі князь літоўскі, з 1502 г. – кароль польскі. Вёў войны з Маскоўскай дзяржавай. Памёр 20.8.1506 г.
Аляксандр Ягелон. З карціны Я. Матэйкі.
Каля 1460 г.
Нарадзіўся Канстанцін Іванавіч Астрожскі, князь, найвышэйшы гетман ВКЛ. Атрымаў перамогу ў Аршанскай бітве І514 года над рускімі войскамі і ў іншых бітвах. Памёр у 1530 г.
Канстанцін Астрожскі.
1468 г., 29 лютага
Выдадзены Судзебнік Казіміра ІV – першы збор нормаў і законаў Вялікага Княства Літоўскага, кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права. Напісаны на беларускай мове.
1470 г.(?)
Нарадзіўся Міхаіл Львовіч Глінскі, князь з роду Глінскіх. Военачальнік і дзяржаўны дзеяч ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. У 1508 г. узняў мяцеж супраць Жыгімонта І. У ліпені 1508г. маскоўскае войска пад яго камандаваннем было разгромлена войскам ВКЛ пад Оршай. Памёр у 1534 г.
Міхаіл Глінскі. Малюнак К. Мілера. 1875 г.
1500 г.
Вялікі князь літоўскі Аляксандр акружыў Оршу драўляным астрогам (сцяной) і аднавіў замак.
Рэканструкцыя Аршанскага замка паводле інвентару 1560 г.
1500 г.
У Оршы пачалі збірацца правінцыйныя шляхецкія сеймікі.
'Шляхецкі сеймік. Малюнак З. Норбліна.
1500-1503 гг.
Адбылася вайна Вялікага Княства Маскоўскага супраць Вялікага Княства Літоўскага; маскоўскія войскі спустошылі ў тым ліку землі ля Оршы.
Працяг будзе.
Віктар Лютынскі