12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Дзе расстрэльвалі святароў

20.09.2016 11:19

4117 праглядаў, 19 каментароў

У Оршы прайшла экскурсія на малавядомае месца масавых растрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій

Яшчэ ў канцы 80-х гадоў у Оршы было раскрыта месца масавых растрэлаў рэпрэсаваных Кабыляцкая гара. Але ўжо тады было вядома, што гэта не адзінае такое месца побач з Оршай. Пазней па сведчанях старажылаў былі раскрытыя і шэраг іншых, але тады ўжо афіцыйныя органы не спрыялі ні даследванню гэтых мясцінаў, ні захаванню памяці пра ахвяраў рэпрэсій. Адно з такіх месцаў у хуткім часе можа стаць пад пагрозай знішчэння з-за забудовы новага мікрараёна.

Для захавання памяці пра рэпрэсаваных і для азнаямлення грамадскасці, у суботу 17-га верасня грамадскімі актывістамі была зладжана экскурсія на месца якое знаходзіцца па вуліцы Магілёўскай. Гэтае безыменнае ўрочышча было раскрыта дзякуючы сведчанням старажылаў. Даследчыкі сабралі не мала ўспамінаў людзей, якія сведчылі, што тут растрэльвалі пераважна духавенства розных канфесіяў як манахаў, так і святароў, не выключана, што тут знайшлі спачын і некаторыя вядомыя кіраўнікі цэркваў таго часу.

Растрэльныя ямы сёння знаходзяцца па два бакі ад Магілёўскай вуліцы. Першую яміну ўдзельнікі экскурсіі пабачылі прыблізна праз дзвесце метраў ад аўтазапраўкі па правы бок у кірунку Магілёва. На левым баку шашы каля стэлы "Орша" ў лес зварочвая зарослая лясная дарога - менавіта па ёй заязжалі ў лес "Чорныя варанкі", а вакол яе растрэльных ямінаў (сёння яны бачныя па характэрным правале зямлі) можна налічыць з дзесятак. Знайсці ў гэтай частцы леса можна і рэшткі крыжоў, якія яшчэ за савецкім часам ставілі родзічы загінулых. Але сёння ад іх засталіся толькі рэшткі - у другой палове 20-га стагоддзя былі не рэдкія выпадкі калі былых членаў растрэльных камандаў НКУС прызначалі палясоўшчыкамі ў лясы дзе мелі месца масавыя растрэлы. Яны і павінны былі знічтажаць пастаўленыя крыжы ды іншыя адзнакі памяці над магіламі.

Канешне, гэтае месца патрабуе дадатковых даследванняў ўшанавання.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзе расстрэльвалі святароў

У Оршы прайшла экскурсія на малавядомае месца масавых растрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение