Наш сайт ужо неаднаразова пісаў пра незайздросы лёс былога базыльянскага манастыра ў Оршы - помніка архітэктуры канца 18 стагоддзя. На шчасце, гэтым летам справа зрушылася з мёртвай кропкі і былы жылы манастырскі комплекс быў накрыты дахам, які дазволіць прадухіліць далейшае разбурэнне аб'екта.
Для садзейнічання будучым рэстаўрацыйным работам краязнаўцы Оршы сумесна з праваслаўнай царквой прынялі рашэнне арганізаваць суботнік па ачыстцы прылеглай тэрыторыі, на які запрашаюць усіх жадаючых. Адбудзецца ён у суботу 24 верасня ў 12 гадзін дня. Збор каля самага будынка. Жадаючыя паўдзельнічаць у добрай справе могуць узяць з сабой пальчаткі, мяшкі для смецця, рыдлёўку.