У галерэі tut.by, якая знаходзіцца ў офісе знакамітага інтэрнэт-партала, 20-га верасня адкрылася выстава "НоБІС". Выстаўляліся два мастака Фрыдрых Міхельсон са сваім праэктам "Salat" і Аршанец Павел Сідаровіч. Прычым, адкрыццё выставы было сумешчана з канцэртам некалькіх выканаўцаў і гуртоў.
Можна сказаць, што на сёняшні дзень Павел Сідаровіч самы экспануемы з аршанскіх мастакоў. Акрамя гэтай выставы, ў Гродна экспануецца яго праэкт "Літаразнаўства", які ўжо выстаўляўся ў многіх гарадах краіны. На выставе "НоБІС" Павел прэзентаваў яшчэ адзін свой праэкт чорна-белай графікі "Урокі музыкі". Справа ў тым, што мастак не так даўно быў яшчэ і музыкам з чаго і з'явілася ідэя праэкта.