Пра гэта паведамляе сайт аргкамітэта па стварэнні партыі Беларускай хрысціянская дэмакратыя са спасылкай на словы галоўнага архітэктара Віцебска, якія ён агучыў у размове з каардынатаркай аргкамітэту па вобласці Таццянай Севярынец. Звязаны гэты перанос з будаўніцтвам у Віцебску Сафійскага сабору, з-за гэтага будзе зрэзаны парк Партызанскай славы, каб аб'яднаць вуліцы Гагарына і Чэхава.
На пытанне пра далейшы лёс помніка Караткевіча чыноўнік адказаў: "Ну, некуды паставім" - распавяла Т. Севярынец.
Нагадаем, што раней помнік Караткевічу пераносіўся ў Оршы, тады яго перанслі пры падрыхтоўцы да Дажынак з-за таго што на яго месцы планавалася пабудаваць прыбіральню парка "Сказочная страна".