Гурт “Без Білета”, які збіраўся выступіць у Оршы 15-га кастрычніка з праграмай “Король лета”, адмяніў свой канцэрт у Гарадскім цэнтры культуры. Як паведамляюць музыкі гурта, адмена канцэрта адбылася па незалежных ад іх абставінах. Квіткі каштавалі 10 рублёў, грошы за ўсе купленыя раней квіткі на мерапрыемства будуць вернутыя ў касах ГЦК.
beZ bileta — беларускі альтэрнатыўны гурт, заснаваны ў 1999 годзе. Яго саліст і арганізатар – Віталь Артыст. beZ bileta двойчы былі ўзнагароджаныя прэстыжнай беларускай музычнай прэміяй «Рок-каранацыя» ў намінацыях «Адкрыцьцё году» (2000) і «Песьня году» (2001, за гіт «Мая краіна Беларусь»). Гурт мае каштоўны досьвед выступленьня на фэстывальных пляцоўках Беларусі («Славянскі Базар»), Польшчы («Басовішча», «Fiesta Borealis»), Італіі («Spirit of Woodstock»), Нямеччыны («Good-By»).