06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Чорная свіння аршанскага млыну

30.09.2016 12:47

4930 праглядаў, 21 каментар

Вядомы сайт пра містычных істотаў уключыў у сваю інтэрнэт-энцыклапедыю легенду пра чорную свінню аршанскага млына.

Легенду пра чорную свінню на аршанскім вадзяным млыне пераказваюць адзін аднаму многія аршанцы. Хаця ёсць і тыя, хто ніколі не чуў гэтай гісторыі. Сайт bestiary.us, які цікавіцца выдуманымі ці містычнымі істотамі, уключыў чорную свінню з Оршы ў свой спіс легенд. Сумесны праект з сайтам распачала і папулярная ў беларускім сегменце сацыяльнай сеткі “Укантакце” суполка “Калі ласка”. Прыводзім вашай увазе поўны тэкст легенды (на "Бестыярыі" ён таксама перакладзены на польскую, расейскую і ангельскую мовы):

Аршанская чорная свіння

Паводле мясцовай легенды, вядомай у Воршы, горадзе Віцебскай вобласці, паблізу старого вадзянога млына нярэдка бачылі чорную свінню, якая з'яўлялася з ніадкуль і знікала ў нікуды.

"Гэтую гісторыю пра аршанскі млын распавёў ліхтаршчык Карп Міхайлавіч Шчэрба... Адзін з ліхтароў месціўся ля вадзянога млына, што стаіць на адтоцы Аршыцы. Аднаго разу, прайшоўшы мост, Карп Міхайлавіч пачуў рохканне свінні, але паколькі гукі змешваліся з шумам вады ля млына, ён перахрысціўся і палічыў, што ўсё гэта яму падалося.

Наблізіўшыся да ліхтарнага слупа, Карп Міхайлавіч прыставіў драбіны і... ў тое ж імгненне ўбачыў імчаўшую на яго чорную свінню. Ад забабоннага страху ліхтаршчык імгненна залез на слуп, абхапіўшы яго намёртва сваімі магутнымі рукамі. Угледзеўшы, што ахвяру не дастаць, свіння кінулася да слупа і моцна грызянула яго, затым пачала зацята таптаць і раскідваць няхітры рыштунак ліхтаршчыка, злосна і гучна пры гэтым рыкаючы. Карп Міхайлавіч не з баязліўцаў, аднак верыў у забабоны. Ен пачаў чытаць малітву, жагнаючыся адной рукой. Свіння зусім раз'юшылася: надскочыўшы да слупа, яна натыкнулася на лесвіцу і так яе адкінула, што тая развалілася. Тут Карп Міхайлавіч зразумеў, што слупу больш не вытрымаць, і з верай у душы ён наклаў хроснае знаменне на саму свінню. Дзіка зараўла яна і, уздыбіўшы шчаціну, згінула, пакінуўшы пасля сябе на некаторы час клубы чорнага дыму.

Троху апрытомнеўшы, ліхтаршчык, працягваючы чытаць малітву, злез са слупа, сабраў свой раскіданы і памяты рыштунак і адправіўся ў бліжэйшы шынок, каб моцным напоем прачысціць галаву і падзяліцца з кім-небудзь убачаным. У шынку за чацвярцінай гарэлкі распавёў свайму знаёмаму пра тое, што здарылася. Той толькі ўсміхнуўся і сказаў, што месца гэта даўно мае дрэнную славу."

Верагодна, дадзеная легенда звязана з некалі існаваўшай на тэрыторыі Беларусі і пазасталай у спадчыну ад паганьства традыцыяй закладаць у падмурку альбо ў сцяне будынкаў (будзь гэта велічны замак або гаспадарчая пабудова) так званую "трэбу" — ахвяру, часцей за ўсё — хатнюю жывёлу.

Аршанскі вадзяны млын на фатаграфіі, а таксама аршанская чорная свіння на малюнках. Аўтар фота і малюнкаў - Яўген Кот.

Шаноўныя чытачы, выказвайцеся ў каментарах, ці бачылі вы чорную свінню? Ці чулі вы дадзеную легенду раней? Што яшчэ містычнага вы чулі пра аршанскі млын ці іншыя месцы роднай Оршы?

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чорная свіння аршанскага млыну

Вядомы сайт пра містычных істотаў уключыў у сваю інтэрнэт-энцыклапедыю легенду пра чорную свінню аршанскага млына.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение