"Новы запавет з Псалтыром", надрукаваны ў Оршы, трапіў у музей гісторыі Магілёва. Новым асобнікам 1652 года выпуску папоўнілася калекцыя старажытных кніг музея гісторыі Магілёва. Кніга "Новы запавет з Псалтыром" выдадзена ў 1652 годзе ў друкарні Куцеінскага манастыра, які размяшчаўся пад Оршай. Яна ўяўляе магілёўскую традыцыю кнігадрукавання. Куцеінская друкарня была створана Спірыдонам Собалем у 1630 годзе, а пасля яго сыходу працягвала распачатую ім традыцыю.
"Асобнік, якім папоўнілася калекцыя нашага музея, мае невялікія страты: адсутнічаюць першыя старонкі і асабовая вокладка. Але ў астатнім кніга добра захавалася. З гравюр, што друкавалася ў выданні, маюцца тры: апосталаў Яна, Марка і Лукі", - распавёў журналістам "Магілёўскіх ведамасцяў" дырэктар музея Аляксей Бацюкоў.
Кніга знойдзена і набыта з удзелам новых і старых сяброў музея — Дзмітрыя Яцкевіча (Нясвіж), Андрэя Радкова (Мінск), Багдана Беразенка (Кіеў), а таксама мецэната Валерыя Казакова.
У цяперашні час "Новы запавет з Псалтыром" знаходзіцца на экспертызе. Яго прэзентацыя запланавана ў праграме "Дня гарніста", які пройдзе ў рамках III Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі" 1 кастрычніка. Пачатак а 18.00.