У першы дзень кастрычніка аршанскія экалагічныя актывісты сабраліся, каб прыбраць тэрыторыю ля Базылянскага кляштара. Акцыя сабрала каля 20 валанцёраў, аднак была перанесеная на пакуль нявызначаную дату з-за ад’езду ў Маскву айца Серапіёна, які загадвае работамі на Базылянах. Але акцыя “Зробім!” адбылася ў іншым месцы – актывісты прыбралі адзін з берагоў Дняпра побач з дзіцячым паркам, мастом і стадыёнам.
Як раней паведамляў наш сайт, будынак Базылянскага кляштара ўжо накрыты дахам з металапрофіля, на дадзены момант на аб’екце вядуцца работы па закрыцці аконных шыбаў на зіму.