15:00

+10

7 м/с

988 гПа

18:00

+10

8 м/с

984 гПа

21:00

+9

9 м/с

982 гПа

00:00

+8

7 м/с

980 гПа

03:00

+9

5 м/с

978 гПа

Беларусь, Культура

Аліна Талай правядзе ўрокі ў школе

04.10.2016 13:13

3396 праглядаў, 3 каментара

Знакамітая аршанская спрынтарка разам з Юрыем Жыгамонтам правядзе нестандартныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры ў школе.

Аліна Талай падтрымала акцыю кампаніі мабільнай тэлефаніі Velcom па распаўсюджанні нацыянальных каштоўнасцяў беларускай нацыі. Разам з аўтарам вядомага тэлешоў "Падарожжы дылетанта" Юрыем Жыгамонтам Аліна Талай адправіцца ў Пінск, дзе заняткі пройдуць для вучняў 2-3 класаў у гімназіі №1 і сярэдніх школах № 3 і №10. Малодшым школьнікам у новым нестандартна-займальным фармаце распавядуць пра беларускую мову, літаратуру і культуру. Напрыклад, Аліна Талай раскажа, як яна прыйшла да беларускай мовы і як беларуская мова выкарыстоўваецца ў спорце.

Праект "Чытаем па-беларуску з Velcom" пачаўся ў кастрычніку 2015 года. За першы навучальны год у займальных занятках на беларускай мове прынялі ўдзел больш за 8 тысяч школьнікаў. Плануецца, што праект ахопіць 150 школ па ўсёй Беларусі, і больш 15.000 вучняў пачатковых класаў атрымаюць дадатковыя веды па беларускай мове, літаратуры і культуры. Настаўнікі праекта - вядомыя беларускія пісьменнікі, акцёры і тэлевядучыя: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юры Жыгамонт, Таццяна Сівец, Алена Масла. Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аліна Талай правядзе ўрокі ў школе

Знакамітая аршанская спрынтарка разам з Юрыем Жыгамонтам правядзе нестандартныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры ў школе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение