12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Пахаванне Алеся Шутава

07.10.2016 21:49

4071 прагляд, 2 каментара

7-га кастрычніка Беларусь развіталася са славутым грамадскім дзеячом Алесем Шутавым.

Развітанне адбывалася з раніцы 7-га кастрычніка, на хаўтуры прыйшлі не толькі аршанцы - праводзіць у апошні шлях Алеся Шутава прыехалі людзі з іншых гарадоў Беларусі і замежжа — вучні, калегі, сябры, усе, з кім Алесь Шутаў кантактаваў за час сваёй насычанай грамадскай дзейнасці. Затым пахавальная працэсія перамясцілася на Целянцееўскія могілкі, дзе і пахаваны знакаміты аршанец. Дзясяткі людзей не маглі стрымаць слёз і згадвалі ўнікальныя якасці грамадскага дзеяча, у прыватнасці, ён заўсёды сустракаў сваіх гасцей шчырай усмешкай, часта жартаваў. Нават у той час, калі ягоныя калегі пачыналі расчароўвацца ў справе, за якую ўзяліся, Алесь не кідаў яе і не дазваляў іншым сыходзіць з дарогі.

Падчас выступу на могілках, лідэр кампаніі "Гавары праўду!" Андрэй Дзмітрыеў распавёў, як на пачатку сваёй палітычнай дзейнасці часта расчароўваўся ў людзях, якія здраджвалі яму і агульным ідэям. Алесь Шутаў не здрадзіў і не адступіў ані разу - ён быў перакананы ў правільнасці абранага шляху і прывык даводзіць любую справу да канца, нават калі супраць гэтага былі сур'ёзныя сілы.

У канцы верасня Алеся Шутаў трапіў у бальніцу з пнеўманіяй. Сябры былі ў ягонай палаце ў бальніцы ў раёне Заходняй незадоўга да смерці Алеся. Ён адчуваў сябе абсалютна нармальна, як заўсёды жартаваў і прыняў актыўны ўдзел у падрабязным планаванні дзейнасці на бліжэйшы месяц. На жаль, запланаванае Алесем цяпер будуць выконваць яго паплечнікі ўжо без яго...

Заўтра на нашым сайце выйдзе матэрыял, прысвечаны памяці знакамітага земляка.

Прапануем вам некалькі фотаздымкаў з пахавання Алеся Шутава. Вечная памяць годнаму сыну Оршы!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пахаванне Алеся Шутава

7-га кастрычніка Беларусь развіталася са славутым грамадскім дзеячом Алесем Шутавым.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение