На круглы стол сабраліся розныя людзі, як тыя хто непасрэдна дапамагае бадзяжным жывёлам, так і тыя хто не бачаць гэтай праблемы, або ўвогуле супраць інстуцыянальнай дапамогі братам нашым меньшым. Пра гэта пры адкрыцці мерапрыемства і сказаў яго вядучы Ігар Казмерчак - ён адзначыў, што за апошнія два гады ў СМІ было некалькі паведамленняў пра канфлікт жывёлы і чалавека, які скончыўся не на карысць чалавека. Але ва ўсіх гэтых выпадках гаварылася або пра дзікіх жывёлаў або пра хатніх. Бадзяжныя ж жывёлы часта моцна запужаны і прыніжаны, таму звычайна самі баяцца чалавека. Але, хаця чалавеку бадзяжныя жывёлы не прыносяць шмат непрыемнасцяў праблема ёсць.
Каб ацаніць масштабы слова было дадзена актывістцы ініцыятывы "Зоаклопат". Сябры гэтай валанцёрскай сеткі сваімі сіламі, і, часта, за свае ўласныя сродкі, арганізоўваюць "ператрымку" жывёлаў якія патрапілі ў бяду, згубіліся, траўмаваныя і г.д. Гаворка ішла як увогуле пра праблему і месца ў ёй валанцёраў, так і пра канкрэтныя выпадкі дапамогі, або выпадкі калі дапамагчы валанцёры ўжо не паспелі. Гэта былі вельмі эмацыйныя прыклады, якія выклікалі ў многіх удзельнікаў слёзы на вачах.
На фота: Анастасія - валанцёрка ініцыятывы "Зооаклопат"
Другой выступіла Валянціна Ігнаценка, якая з кампаніяй іншых неабыякавых людзей непасрэдна дапамагае бяздомным жывёлам і спрыяе таму каб яны знаходзілі свой дом. Акрамя прыкладаў работы, яна распавяла і пра выпадкі жорсткага стаўлення да жывёлаў, у тым ліку, з боку адмысловых службаў і, нават, пра выпадак, калі пара міліцыянтаў на аўтамабіле позднім вечарам ганялася за коткай, проста, ад суму.
На фота: выступае Валянціна Ігнаценка
Пасля гэтых двух выступаў распачалася дыскусія ў якой мог выступіць любы ахвотны. За частую дыскусія сыходзіла ў плоскасць таго хто ж павінен дапамагчы жывёлам: ініцыятыўныя грамадзяне ці дзяржава?
На гэтае пытанне кожны адказваў сыходзячы са свайго меркавання, але ў прынцыпе ў тут ёсць чым заняцца і таму і таму боку.
Акрамя таго, узгадалі і пра журналістаў. Менавіта СМІ маглі б ужо сёння выхоўвацца гуманнае стаўленне ў людзей да жывёлаў. У сувязі з гэтым, наш сайт, ужо ў хуткім часе, распачне цыкл публікацыяў пра лёсы бадзяжных жывёлаў.
Абмяркоўваліся і іншыя пытанні звязаныя з праблемай бадзяжных жывёлаў. Напрыканцы круглага стала ўсе ахвотныя маглі запісацца ў рабочую групу, якая ўсе выказаныя ідэі звядзе ў агульны план дзеянняў.
Гэты круглы стол быў апошнім мерапрыемствам якое непасрэдна рыхтаваў нядаўна памерлы Алесь Шутаў.