03:00

-1

7 м/с

975 гПа

06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Культура

Мельнікаў для ТБМ

12.10.2016 09:22

2672 прагляду, 0 каментароў

Беларускі бард Андрэй Мельнікаў перадаў у аршанскі офіс Таварыства Беларускай Мовы для грамадскага карыстання ўласную беларускамоўную бібліятэчку.

Беларускі бард Андрэй Мельнікаў, большая частка жыцця якога звязана з Воршай, перадаў для грамадскага карыстання ў мясцовы офіс Таварыства Беларускай Мовы ўласную беларускамоўную бібліятэчку. Гэта – некалькі соцень кніг і некалькі тысяч асобнікаў перыядычных выданняў.

– У маёй хаце на Горацкай гэтая літаратура была запатрабавана апошнім часам хіба толькі мной. На офісе ж ТБМ, спадзяюся, яна знойдзе больш масавага і разнастайнага чытача. – так патлумачыў свой учынак дабрачынца.

На фатаздымку бачна, што на адной з палічак перададзенай бібліятэчкі прысутнічае руская мова. І гэта не выпадковасць.

– Ёсць такая ідэя, сярод тых хто цаніў нядаўна памерлага Алеся Шутава, які доўгі час кіраваў аршанскім ТБМ, на базе яго бібліятэчкі стварыць грамадскую. Алесь карыстаўся ня толькі беларускамоўнымі выданнямі, ён планавана падбіраў літаратуру і вельмі рэзультатыўна ёй карыстаўся, быў не "піярным", але рэальным інтэлектуалам, – кажа Мельнікаў. – У мяне тут у Воршы застаецца нямала небеларускамоўнай літаратуру, якую я б задаваленнем перадаў такой грамадскай бібліятэцы, адно што хацеў бы мець за ёй пэўны кантроль, каб літаратура не ляжала мёртвым грузам, не знікала і не сышла ў макулатуру… Можна ўзгадаць, што ініцыятыва Мельнікава – не эксклюзіў. Так, некалькі гадоў таму, згодна з запаветам ураджэнца Аршаншчыны пісьменніка Янкі Сіпакова была перададзена нашай бібліятэцы імя Пушкіна ўласная бібліятэка гэтага творцы і заняла там цэлы кабінет. Па задумцы Сіпакова, гэтыя кнігі павінны быць запатрабаваныя землякамі і ім дапамагаць. І хай гэта стане добрай аршанскай традыцыяй: вартыя кнігі ня тым, хто здае іх у макулатуру, а ўдзячным чытачам!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Мельнікаў для ТБМ

Беларускі бард Андрэй Мельнікаў перадаў у аршанскі офіс Таварыства Беларускай Мовы для грамадскага карыстання ўласную беларускамоўную бібліятэчку.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение