У праграме фестывалю Kids battle 3 на 3 і Crew vs Crew battle. Арганізатары рэкамендуюць мець каманду ад 3 да 5 чалавек. Узнос ва ўсіх катэгорыях складае 15 беларускіх рублёў. Уваход на спаборніцтвы будзе каштаваць 3 рублі. На фестываль прыедуць суддзі з Менска, Магілёва і Чарнігава. Падрабязная інфармацыя знаходзіцца па адрасе https://vk.com/club103176203
Пераможцам абяцаюць прызы. "Бітвы" пройдуць у Гарадскім цэнтры культуры "Перамога".
Брэйк-данс у Оршы развіваецца ўжо даўно. Напрыклад, вясной прайшоў індывідуальны чэмпіянат з запрошанымі гасцямі з іншых краін. Акрамя таго, на Лядовай арэне адкрылася яшчэ адна школа, у якой можна навучыцца брэйк-дансу.