На жанчыну 1969 года нараджэння ўвечары напаў невядомы і з прымяненнем фізічнай сілы выхапіў з яе рук сумачку. У сумцы былі прадукты харчавання, 40 тысяч беларускіх рублёў і дакументы. Агульная матэрыяльная шкода пацярпелай ацэньваецца ў 272 тысячы рублёў.
Папярэдне ўсталявана, што злачынства - справа рук 35-гадовага бамжа. Заведзена крымінальная справа.