Месца масавых растрэлаў па вуліцы Магілёўскай раней было мала вядома шырокай грамадскасці. Але, калі на мясцовы лясны масіў і, адпаведна, на самі пахаванні пачаў насоўвацца новы мікрараён грамадскія актывісты пачалі больш казаць менавіта пра гэтыя пахаванні. Адзін з метадаў прыцягнення ўвагі да пахаванняў - бясплатныя экскурсіі.
Бліжэйшая з іх пройдзе ў суботу 29-га кастрычніка. Любы ахвотны можа прыняць удзел у круглым стале ў выглядзе экскурсіі, для чаго не патрэбна ні папярэдняя рэгістрацыя, ні грошы. Трэба проста прыйсці а 13-00 29 кастрычніка да крамы на аўтазапраўцы па Магілёўскай.
Праводзіць экскурсію будзе чалавек які і адкрыў гэтае месца - гісторык Юрка Копцік. Даследваннем сталінскіх рэпрэсіў на Аршаншчыне Копцік займаецца з канца 80-х гадоў. Менавіта ён першым прыцягнуў увагу да расстрэлаў на Кабыляцкай гары. І ў далейшым працягваў вывучаць пытанне.