09:00

+8

5 м/с

992 гПа

12:00

+10

6 м/с

990 гПа

15:00

+9

7 м/с

987 гПа

18:00

+9

6 м/с

986 гПа

21:00

+9

4 м/с

985 гПа

Орша, Культура

"Месцы расстрэлаў забойцы засейвалі"

30.10.2016 14:51

4030 праглядаў, 25 каментароў

Гісторык Юрка Копцік правёў для аршанцаў экскурсію па лесе на вуліцы Магілёўскай, дзе камуністы знішчалі людзей.

У Оршы ў канцы вуліцы Магілёўскай знаходзяцца жылыя дамы, запраўкі, крамы. Але многія аршанцы з-за стараннага замоўчвання цяперашнімі ўладамі сталінскага генацыду 30-х гадоў не ведаюць, што адбывалася на ўскраінах горада ў лясах. А ўспаміны старых жыхароў сведчаць: у чорныя 30-я гады часта ўначы можна было пачуць гукі стрэлаў з боку Кабыляцкай гары і ў іншай частцы Оршы, на вуліцы Магілёўскай. Тут катамі з НКУС расстрэльваліся жыхары Оршы, Паддубцаў, Панізоўя, але былі ахвяры не толькі з боку жыхароў горада і навакольных вёсак, сярод расстраляных былі нават жыхары далёкага ад Оршы Бабруйскага раёна.

Маштабы і цынізм знішчэння людзей сапраўды шакаваў, кажа Юрка Копцік. Дзе-нідзе чырвоныя каты кепска хавалі сляды сваіх злачынстваў, сведкі тых часоў прыгадваюць, як аднойчы вяскоўцы пакінулі пасвіць каровы побач з лесам. Каровы сталі неяк нервова рэагаваць на мясцовасць, а пастухі заўважылі нагу ў боце, якая тырчала з зямлі.

Яшчэ ў 30-я была сітуацыя, калі людзі ўбачылі ў лесе на Магілёўскай мужчыну, усяго ў брудзе. Ён плакаў і сядзеў на паляне. Калі яго спыталі, што здарылася, мужчына распавёў, што яго разам з дзясяткамі людзей у ноч прывезлі на раастрэл. Усіх расстралялі, а яму куля не трапіла ў галаву, а толькі кранула. Недагляд бальшавіцкага ката ўратаваў жыццё чалавеку, ён здолеў адкапацца і выпаўзці на паверхню. Але калі выбраўся на дарогу і пайшоў па ёй, з боку Оршы паказаўся "варанок" - верагодна, знайшліся "добразычліўцы", якія паведамілі бандытам у форме пра мужчыну, які выжыў. Машына забрала мужчыну, адвезла ў аршанскую турму і на наступны дзень, па той інфармацыя, якая мелася, ён усё-ткі быў забіты ў тым жа лесе.

Многія "энкавэдысты" па выхадзе на пенсію станавіліся палясоўшчыкамі, прычым у тых жа лясах, дзе самі расстрэльвалі людзей. Было дадзена дакладнае ўказанне: знішчаць усе вянкі, крыжы, подпісы, адным словам, усе памятныя знакі, якія людзі пакідаюць у лесе. Мемарыял у памяць ахвяраў быў непатрэбны савецкім уладам, яны вельмі любілі распавядаць пра страшныя злачынствы нацыстаў, а вось пра свае крывавыя дзеянні, такія ж страшныя, імкнуліся забыць і вынішчыць у народа любую памяць пра тыя падзеі. Катамі было зроблена, па словах гісторыка Юркі Копціка, "чыста аршанскае вынаходніцтва" — адразу пасля расстрэлаў і закопвання целаў, зямлю засявалі травой. Ужо за пару тыдняў, месяц, зямля прарастала травой, і настолькі, што ніхто адразу не мог здагадацца, што тут зусім нядаўна расстралялі не адну сотню людзей. І ўсё ж аб ахвярах нагадвалі яры, якія ўтвараліся ў лесе. Ёсць такія ў лесе па Магілёўскай і цяпер. Людзі бачылі ў лесе і абломкі крыжоў, якія ламалі якраз тыя палясоўшчыкі.

Нягледзячы на тое, што цяперашнія ўлады замоўчваюць тыя падзеі і не зрабілі ніякага мемарыялу на месцы расстрэлаў па Магілёўскай, людзям ужо вядома пра крывавыя падзеі. На жаль, узровень культуры і ведаў часткі аршанцаў невысокі, пра што сведчаць бутэлькі ад піва і пакеты ад віна ў лесе, які зберагае настолькі трагічную гісторыю.

Дзякуючы Юрку Копціку гісторыя крывавых 30-х гадоў стала вядомай многім жыхарам Оршы, на кольны стол, які ўключаў у сябе бясплатную экскурсію на месца расстрэлаў, мог прыйсці любы жадаючы. Пасля экскурсіі адбылося абмеркаванне пытання аб захаванні памяці бязвінна загінуўшых ахвяр масавых бальшавіцкіх расстрэлаў. У райвыканкам будзе накіраваны адпаведны ліст.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Месцы расстрэлаў забойцы засейвалі"

Гісторык Юрка Копцік правёў для аршанцаў экскурсію па лесе на вуліцы Магілёўскай, дзе камуністы знішчалі людзей.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение