Новы праект "Бітва розумаў" даволі паспяхова ўвайшоў у культурнае жыццё Оршы. Стартавала рэгістрацыя на 6-ю гульню, сваё пацверджанне ўдзелу даслалі ўжо 7 каманд. Новая сустрэча эрудытаў адбудзецца ў спорт-бары "Ліга" 3-га лістапада (чацвер). Пачатак а 18:30.
Арганізатары "Бітвы розумаў" прыдумалі цікавую навінку: калі каманда-"заўсёднік" прывядзе з сабой у гульню яшчэ адну каманду, тады атрымае права на 5 бясплатных гульняў. Узнос на гульнях складае 5 рублёў з чалавека.