Пра аднаўленне надмагілля вялікаму ваяводзе - чалавеку, які найбольш праславіў наш горад - дамовіліся Украіна і Літва. Літоўскі бок для адналення помніка выдзяляе 44 тысячы еўра.
Пасля сваёй смерці ў 70-гадовым узросце, Канстанцін Астрожскі быў пахаваны ва Успенскім саборы Кіева-Пячорскай лаўры. Шыкоўнае надмагілле пакрывала пахаванне гетмана больш за 400 год. Але 3 лістапада 1941 года немцы разрабавалі сабор і ўзарвалі яго. З 1995 года ўкраінскія ўлады прынялі рашэнне пра аднаўленне царквы і за пяць год змаглі аднавіць цалкам яе архітэктуру. Зараз працягваюцца работы па аднаўленні ўсіх упрыгожванняў Сабора. Плануецца, што помнік Астрожскаму будзе адноўлены да 2020 года.