21:00

+14

4 м/с

985 гПа

00:00

+13

6 м/с

987 гПа

03:00

+12

6 м/с

989 гПа

06:00

+10

5 м/с

991 гПа

09:00

+9

6 м/с

993 гПа

Орша, Грамадства

Новы прафсаюз у Оршы

05.11.2016 21:02

3333 прагляду, 1 каментар

У Оршы ствараецца паўнавартасная арганізацыя прафсаюзу РЭП

Прафсаюз работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасці быў створаны ў часы "Перабудовы" і хутка стаў адным з самых буйных у краіне - у лепшыя часы ў яго ўваходзілі больш за 200.000 чалавек. Не мала паспрыяла папулярнасці прафсаюза тое, што арганізацыя пайшла па не стандартнай для таго часу дарозе - не вітала на свіх пасадах пенсіянераў-камуністаў, для якіх - па савецкай завядзёнцы - пераход на працу ў прафарганізацыі быў, па-сутнасці, выхадам на заслужаны адпачынак з малой адказнасцю, затое вялікімі магчымасцямі. Менавіта каб быць адрознымі ад іншых, на пасаду старшыні ў свой час быў прапанаваны 32-гадовы Генадзь Фядыніч - самы малады прафсаюзны лідар таго часу.

З прыходам да ўлады Лукашэнкі, ствараемая "вертыкаль" паспрабавала ўзяць пад кантроль і прафсаюзы. Распачолася доўгае змаганне за выжыванне - РЭП не пагдзіўся стаць "культурна-масавай арганізацыяй пры адміністрацыі Прэзідэнта" (цытата Фядыніча) і яго структуры сталі ліквідавацца кіраўніцтвам прадпрыемстваў. У замен на ліквідацыю прафсаюзу, дырэктарам абяццалі дзяржаўныя замовы, што праўда, так і заставалася абяццаннямі. РЭП агрызаўся - за адзін год арганізацыя дамаглася зняцця 12 дырэктароў буйных прадпрыемстваў. Але ніхто не здаваўся. У 2002 годзе ў прафсаюзе засталося крыху больш за 40.000 чалавек і да яго ліквідацыі - па меркаванні не здаўшыхся - далучылася сама Федэрацыя прафсаюзаў. Канфлікт з ФПБ быў звязаны з тым, што напярэдадні візіту прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі працы, кіраўніцтва РЭП не далучылася да тых хваласпеваў уладзе, якія рыхтавалі чыноўнікі федэрацыі, а рыхтавалі паўнавартасны даклад пра праблемы з правамі рабочых у краіне.

Выхад з федэрацыі развязаў рукі прафсаюзу - яны перасталі быць вузкагаліновай арганізацыяй, пераназваўшыся ў "Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, аўтамабілебудавання, металаперапрацоўкі, іншых галінаў народнай гаспадаркі". Цяпер структуры гэтага прафсаюзу могуць стварацца не толькі па галіновым прынцыпе, але і па тэрытарыяльным. З іншага боку, выхад з федэрацыі даў падставы да яшчэ большага ціску на РЭП з боку ўладаў.

З 2008 года РЭП прыйшоў і ў Оршу, у нашым горадзе стварылася "прафсаюзная група", у якую да сёняшняга дня ўваходзіла 14 чалавек (для стварэння арганізацыі трэба, як мінімум, 15 чалавек). Менавіта з мэтай стварэння парфсаюзнай арганізацыі ў Оршу 5 лістапада прыехаў кіраўнік РЭПа Генадзь Фядыніч. На сход сёняшніх сяброў прафсаюза і тых хто гатовы ў яго ўступіць сабралося не мала людзей. За адно паседжанне "прафсаюзная група" вырасла з 14 да 35 чалавек. Цяпер можна чакаць, што арганізацыя распачне паўнавартасную работу ў рэгіёне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Новы прафсаюз у Оршы

У Оршы ствараецца паўнавартасная арганізацыя прафсаюзу РЭП

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение