Нагадем, што самая вядомая сучасная аршанская пісьменніца Паліна Качаткова сваю новую кнігу "Гняздо-2" прэзентавала не ў элітарных сталічных салонах, а, пайшоўшы на прынцып, і ўпершыню паказала публіцы кнігу ў вёсцы Стаўры пад Оршай. Пра гэтую прэзентацыю напісалі амаль усе СМІ, якія апісваюць літаратурнае жыццё краіны, пры гэтым, журналісты, літаратурныя крытыкі і калегі-пісьменнікі самі прыехалі ў Стаўры, а не чакалі прэзентацыі ў Мінску.
Але сталічныя салоны таксама не засталіся без прэзентацыі. Так, 27-га чысла "Гняздо-2" было прэзентавана ў мінскай кнігарні "Галіяфы". Тут Паліна акрамя расказу пра саму кнігу, зачытала ўрывак свайго яшчэ не апублікаванага цалкам раману "Кватэра №0" і правяла вялікую аўтограф-сесію. Бліжэйшыя прэзентацыі чакаюцца ўжо за мяжой у сталіцы Літвы Вільні і ва ўсходняй Польшы - Беластоку.
Чаму ж менавіта такая паслядоўнасць - спачатку вёска пад Оршай, а потым сталіца і замежжа Паліна растлумачыла ў вялікім інтэрв'ю "Радыё Свабода" з нагоды выхаду кнігі. Прачытаць інтэрв'ю цалкам можна тут.