Такія меры перажылі ўжо многія гарады краіны, і паўсюль гэта натыкалася на спрэчную рэакцыю жыхароў дамоў. З аднаго боку, наяўнасць смеццеправода ў шматпавярховым доме гэта зручна - не трэба з пакетамі смецця цягацца праз увесь двор, асабліва ў халодны сезон. З іншага боку, смеццеправод - гэта кепскі пах, антысанітарыя і пацукі. Але не гэта асноўныя аргументы для таго каб заварыць трубы смеццеправода. Самае важнае, што смецце не будзе скідвацца ў агульную кучу, а з'явіцца магчымасць яго паасобнага збору.
Сёння для паасобнага збору смецця ў Оршы ёсць каля 500 адмысловых кантэйнераў, але жыхары шматпавярховікаў, абсталяваных смеццеправодамі, звычайна не карыстаюцца гэтымі кантэйнерамі. У выніку, шмат рэсурсаў, якія можна было б перапрацаваць вывозяцца на агульны палігон.
Цяпер жа каб схіліць людзей да паасобнага збору смецця гарадскія ўлады пойдуць на непапулярны крок - завараць большасць смеццеправодаў. Праўда, на тое, каб заварыць іх патрэбна згода жыхароў. Ці атрымаецца ва ўладаў пераканаць насельніцтва пагадзіцца на нязручнасці дзеля экалогіі - пытанне адкрытае.