03:00

+6

1 м/с

991 гПа

06:00

+5

2 м/с

991 гПа

09:00

+7

3 м/с

991 гПа

12:00

+12

4 м/с

990 гПа

15:00

+15

5 м/с

988 гПа

Орша, Здарэнні

Махінацыі з аршанскай калоніі

01.01.1970 03:00

3327 праглядаў, 21 каментар

Нават турэмны тэрмін у Оршы не перашкаджаў злачынцу тварыць махінацыі.

Жыхар Гомеля адбываў у Оршы турэмны тэрмін за падман аўтамабілістаў - ён купляў у іх машыны пад абяцанне аддаць грошы пазней. У выніку назбіралася цэлых 20 эпізодаў падобных махінацый. І гэта для 27-гадовага мужчыны была ўжо пятая судзімасць (!) Але цікава, што чалавек, які скончыў толькі 5 класаў школы, не застаўся без справы і за кратамі. Нават адтуль злачынца з дапамогай тэлефона і некалькіх сім-картак здолеў дамовіцца з прыяцелем, які за 50% выручкі дапамагаў яму. Вёўся пошук і дамовы з гаспадарамі машын, прыяцель сустракаўся з людзьмі, афармляў аўтамабілі і абяцаў аддаць грошы.

На дваіх злачынцы набылі "Аўдзі" за 5800 даляраў, а потым перапрадалі за 3300. Такім чынам былі перапрададзены тры аўтамабілі, пры гэтым самі ліхадзеі не плацілі нікому, толькі абяцалі. І тут пачаліся праблемы ва ўзаемадзеянні крымінальшчыкаў - за першую машыну ўсе грошы змоўшчык забраў сабе, за другую ўсе грошы, як паказаў, прайграў у гульнявых аўтаматах. А ў схеме з трэццяй машынай быў задзейнічаны і трэці прыяцель, які сказаў, што "згубіў грошы".

У выніку да свайго тэрміну гамельчук атрымаў яшчэ 4 гады зняволення, а ягоны змоўшчык 3 гады турмы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Махінацыі з аршанскай калоніі

Нават турэмны тэрмін у Оршы не перашкаджаў злачынцу тварыць махінацыі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение