09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

У "Івасі" шмат "пратэрміноўкі"

07.12.2016 07:19

4735 праглядаў, 9 каментароў

У краме "Івасі" на праспекце Тэкстыльшчыкаў выяўлена процьма прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

Рэйд па крамах Беларусі працягваецца. Мы раней апісвалі скандал, які ўзнік у краме "Алмі" на вуліцы 60 год БССР у Оршы. Цяпер у нашым горадзе актывісты кампаніі "Хрюши против" адшукалі яшчэ адну краму, якая прадае пратэрмінаваны тавар. Ды што там прадае — няякаснай прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці ў краме "Івасі" на праспекце Тэкстыльшчыкаў, 9, назбіралася на 4 кошыкі!

Але варта аддаць належнае персаналу — у адрозненне ад "Алмі" ніякіх пагрозаў у бок валанцёраў кампаніі, ніякіх незаконных забаронаў на відэаздымкі ў грамадскім месцы не было. Прадавачкі прызналі, што не даглядзелі за некаторымі прадуктамі, і таму яны пратэрмінаваныя заставаліся ляжаць на прылаўках. У прысутнасці валанцёраў і пад відэазапіс пратэрмінаваныя прадукты, што знаходзіліся ў вакуумных упакоўках, былі ўскрытыя, каб зноў не трапілі на таварныя шэрагі. Прадаўцы крамы "Івасі" паводзілі сябе абсалютна культурна, не выказваліся нецэнзурнай лаянкай і з павагай паставіліся да актывістаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У "Івасі" шмат "пратэрміноўкі"

У краме "Івасі" на праспекце Тэкстыльшчыкаў выяўлена процьма прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение