Менавіта сябры ўчастковых выбарчых камісіяў будуць непасрэдна кантактаваць з выбарцамі і падлічваць бюлетэні кінутыя ў урны. Менавіта гэтыя камісіі не рэдка лавілі на фальсіфікацыях і таму ўвага да іх больш пільная.
Па Аршанскім раёне агулам сфармавана 104 камісіі. З усіх 104 камісій толькі ў 10 будуць уваходзіць сябры палітычных партыяў. І пытанне не толькі ў апазіцыйных партыях, ад праўладных камуністаў таксама ў склад камісіяў увайшоў толькі адзін прадстаўнік у Арэхаўску. З дэмакратычных партыяў былі ўключаныя 3 сябры Аб'яднанай дэмакратычнай партыі і 6 сябраў партыі "Справядлівага Свету". Пры тым што "Справядлівы Свет" вылучаў 12 прадстаўнікоў.
З грамадскіх арганізацый якія найбольш поўна прадстаўленыя ў складзе камісіяў, як і на ўсіх папярэдніх выбарах, "Белая русь" - 61 чалавек і БРСМ, таксама, каля 60 чалавек.