Аварыя адбылася пасля 12 гадзін дня 3 студзеня побач са скрыжаваннем вуліцы Шчацінкаўскай і завулка Дальняга, каля мясцовага дзяцячага садка. Як распавялі сведкі, вартаўнік дзіцячага садка пасля працы, збіраючыся дамоў, выйшаў на вуліцу і пачаў чысціць снег з прыпаркаванага тут свайго легкавога аўтамабіля. У гэты час на тую ж вуліцу выехаў мікрааўтобус, які накіроўваўся да дома састарэлых. Мікрааўтобус не змог ухіліца ад сутыкнення, падобна на тое, што яго занесла на дарозе. У выніку, пасля сутыкнення двух аўтамабіляў мікрааўтобус, праламаўшы плот, выляцеў у прыватны гарод. Легкавы аўтамабіль вартаўніка разбіты ўшчэнт - на выгляд нават цяжка апазнаць марку аўто. Сам уладальнік легкавіка загінуў на месцы, хуткая дапамога нават не стала аказваць яму дапамогу. А кіроўцу мікрааўтобуса і яго пасажырцы дапамога медыкаў спатрэбілася.
Пакуль гэта папярэдняя інфармацыя, мы чакаем афіцыйнага падцверджання здарэння.