Гаворка ідзе пра забойства, адбыўшаеся ў ноч з 1-га на 2-е студзеня ў Барані. Нагадаем, што раніцай а 6-30 2-га студзеня труп 39-гадовага жыхара Барані быў знойдзены ў двары аднаго з дамоў горада. У мужчыны было раненне жывата, відавочна, нанесенае гвалтоўна. У той жа дзень быў затрыманы падазраваны ў забойстве пенсіянер.
Следчы камітэт растлумачыў як так хутка ўдалося высветліць падазраванага. Як аказалася ў доме насупраць былі ўсталяваныя камеры відэаназірання на якіх бачныя перасоўванні па двары забойцы і пацярпелага. Нагадаем, што забойства адбылося ў кватэры пенсіянера, а ўжо потым той вынес труп у двор. Па камерах следчыя высветлілі асобу забойцы, але патрабаваліся доказы. Іх аказалася таксама дастаткова: у кватэры следчыя знайшлі рэчы са слядамі крыві забітага, нож ды іншыя прадметы, якія маюць дачыненне да здарэння. акрамя таго, у смеццевых кантэйнерах побач з домам быў знойдзены абутак пацярпелага, які забойца вынес са сваёй хаты ў пакеце.
Прычыны зайбоства пакуль што следчыя не паведамляюць.
На фота: пад'езд каля якога быў знойдзены труп.
Фота і інфармацыя сайта Следчага камітэту.