06:00

+1

2 м/с

1012 гПа

09:00

+2

3 м/с

1012 гПа

12:00

+6

3 м/с

1011 гПа

15:00

+8

3 м/с

1010 гПа

18:00

+4

3 м/с

1009 гПа

Орша, Здарэнні

Міліцыянт асуджаны на 6 гадоў

11.01.2017 09:24

4943 прагляду, 10 каментароў

Былы супрацоўнік міліцыі асуджаны ў Оршы да 6 гадоў калоніі.

Суд Оршы і Аршанскага раёну асудзіў да 6 гадоў калоніі былога міліцыянта і інкасатара. Трагедыя здарылася ў ноч з 1 на 2 ліпеня 2016 года каля 3:20 на дарозе Орша - Горкі непадалёк ад вёскі Стаўры. Пры гэтым міліцыя пацвердзіла аварыю толькі 4-га ліпеня. Аўтамабіль "Пежо" выехаў на сустрэчную паласу і збіў 61-гадовага пенсіянера, які рухаўся на мапедзе. Сутыкненне было настолькі моцным, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў, якія прыбылі на месца здарэння, спачатку думалі, што 38-гадовы кіроўца збіў на машыне дзікую жывёлу. Але рэальнасць аказалася іншай - у некалькіх метрах ад "Пежо", які ад сутыкнення з'ехаў на збочыну, а яго кіроўца атрымаў пэўныя траўмы, знайшлі знявечанае цела мапедыста. Траўмы былі настолькі жахлівымі, што пенсіянера нават хавалі ў закрытай труне.

Многія падрабязнасці справы высветліліся толькі на судзе і ўпершыню сталі вядомымі аршанцам. У кіроўцы "Пежо" ў крыві было 1,9 праміле алкаголю, у гэты дзень ён быў на рыбалцы разам з бацькам і піў. Затым вырашыў паехаць на машыне, хаця раней быў пазбаўлены кіроўчых правоў. Пасля трагічнай аварыі, якую колішні інкасатар і міліцыянт учыніў па сваёй віне, ён спрабаваў уцячы ад аператыўнікаў, аднак яго машыну дагналі ў полі. Па трасе перад трагічным сутыкненнем з мапедам, "Пежо" рухаўся з недапушчальнай хуткасцю ў 92 км/г.

Сваёй віны ў аварыі і смерці мужчыны кіроўца не прызнаў. Суд вынес вырак: 60 тысяч рублёў (пасля дэнамінацыі) кампенсацыі сваякам загіблага і 6 гадоў у калоніі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Міліцыянт асуджаны на 6 гадоў

Былы супрацоўнік міліцыі асуджаны ў Оршы да 6 гадоў калоніі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение