Вечарам 8-га студзеня, прыблізна а 20-30 пажар адбыўся ў прыватным доме ў вёсцы Сяглава. Вагнём моцна пашкоджаны дом, які належаў пенсіянеру.
На наступны дзень - 9 студзеня - ў вёсцы Корава загарэлася прыватная лазня. Пажар адбыўся днём, званок у МНС прагучаў а 13-33.
А днём 11 студзеня загарэўся сарай у Смалянах. Ва ўсіх трох выпадках ніхто з людзей не пацярпеў.
Паводле зводкі МНС.