21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

09:00

-2

5 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Скралі ўсе грошы

13.01.2017 15:41

3345 праглядаў, 0 каментароў

Дзве жанчыны вынеслі ўсе грошы з дома сямейнай пары.

Сямейная пара пенсіянераў напісала заяву ў міліцыю 8-га студзеня. 77-гадовая пенсіянерка паведаміла, што з кватэры, у якой яны пражываюць разам з мужам, невядомыя скралі ўсе грошы, якія сям'я захоўвала ў пасцельнай бялізне ў шафе. Супрацоўнікі міліцыі апыталі суседзяў па пад'ездзе. Высветлілася, што за пару дзён да таго, як пенсіянеры выкрылі знікненне грошай з шафы, у доме былі заўважаныя дзве падазроныя жанчыны. Адна з магчымых зладзеек з Талачынскага раёна, а другая з Лёзненскага. Папярэдне ўсталявана, што якраз яны здзейснілі злачынства. Абедзьве жанчыны затрыманыя. Вядзецца следства па крымінальнай справе, артыкул 205, частка 3. Верагодна, жанчыны былі настолькі нахабнымі, што скралі грошы, калі абодва пенсіянеры былі дома, але па звычцы, якая нярэдка прасочваецца ў людзей састарэлага ўзросту, у іх кватэру былі незачыненыя дзверы.

УУС Віцебскага аблвыканкама яшчэ раз папярэджвае людзей, што хаваць грошы сярод пасцельнай ці сталовай бялізны неабачліва - злодзеі, як правіла, якраз з шафаў і пачынаюць пошук грошай. Таксама варта зачыняць дзверы сваіх кватэраў і дамоў, каб пазбегнуць пранікнення ў жытло пабочных асоб, якія пераследуюць крымінальныя мэты.

Між тым, стала вядома і пра яшчэ адзін крадзеж, пра яго 5 студзеня паведаміў пенсіянер з Дубровенскага раёна. Мужчына 1955 года нараджэння распавёў міліцыі, што стаў ахвярай злачынства яшчэ 16 снежня 2016 года. Тады ў яго гасцявала наглядна знаёмая жанчына таксама 1955 года нараджэння. Яна і пераклала ў сваю кішэнь чужыя 45 рублёў. Вядзецца следства па артыкуле 2015 частцы 1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Скралі ўсе грошы

Дзве жанчыны вынеслі ўсе грошы з дома сямейнай пары.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение