Раней мы ўжо паведамлялі, што 14-га студзеня ў вёсцы Межава быў знойдзены труп пенсіянеркі 1936 года нараджэння. Як дадаткова паведамляе прэсавая служба МНС, пенсіянерку знайшла суседка. Каля 10 раніцы яна зайшла наведаць бабулю, якая выклікала міліцыю. Улічваючы, што на падлозе былі заўважаныя сляды гарэння, а сцены ў кватэры былі задымленыя, для высвятлення абставінаў, пазней была выклікана і аператыўная група аршанскага МНС. Следчыя-пажарныя высветлілі, што, сапраўды, на кухні двухпакаёвай кватэры, якая знаходзіцца на другім паверсе васьмікватэрнага дома, адбыўся невялікі пажар - на падлозе каля печкі вагнём пашкоджаны каля метра квадратнага падлогі. Разглядаемая версія пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі пячэй.
Яшчэ пра адзін пажар у рэгіёне паведамляе зводка МНС - у Талачыне раніцай 15-га чысла загарэлася лазня. У дадзеным выпадку абыйшлося без ахвяраў.