У вёсцы Сінегорская Сенненскага раёну загарэлася адрына. Адбылося гэта 18-га студзеня пасля 15 гадзінаў. Агонь знішчыў адрыну, прычына пажару ўсталёўваецца.
Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Міністэрства ўнутраных спраў ні пра якія здарэнні на Вадохрышча на Аршаншчыне не паведамляюць. Відаць па ўсім, святкаванні, звязаныя з традыцыйным купаннем у палонках, прайшлі без інцыдэнтаў.