Па нашай інфармацыі, здарэнне адбылося на прайшоўшых выходных у інтэрнаце коледжа харчавання, але ў зводках экстраных службаў яно так і не з'явілася. Дзяўчына сама палезла ў вакно, каб з чацьвертага патрапіць на 3-ці паверх інтэрнату, пры гэтым яна была не зусім цвярозвая, як гавораць іншыя навучэнцы. Пералазячы праз вокны дзяўчына саслізнула і звалілася на зямлю. З шматлікі пераломамі навучэнку коледжа даставілі ў бальніцу на машыне хуткай дапамогі. Зараз стан дзяўчыны стабільны, але не выключана, што яна застанецца інвалідам.
Афіцыйныя крыніцы пакуль гэтую інфармацыю не падцвердзілі.