09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-1

1 м/с

1001 гПа

15:00

+0

2 м/с

1002 гПа

18:00

-0

3 м/с

1004 гПа

21:00

-0

3 м/с

1005 гПа

Орша, Грамадства

Падзеі-2016. Кастрычнік

25.01.2017 21:01

3195 праглядаў, 1 каментар

Узгадваем падзеі мінулага году

У кастрычніку ў нашым рэгіёне выпаў першы ў сезоне снег. Гэты снег і нейкі недарэчны збег абставінаў прынеслі ў раёне шмат гучных аварыяў. 22 чысла аварыя адбылася на скрыжаванні вуліцаў Міра і пагранічнай. Моцна сутыкнуліся дзве легкавушкі, у выніку чаго пацярпела сталая жанчына. І ўжо на наступны дзень трагедыяй скончылася аварыя каля Бабінічаў - тут малады чалавек на машыне збіў сямейную пару, якая ехала з Оршы на аўтобусе і пераходзіла пешаходны пераход. Гэта першая, але не апошняя значная аварыя на гэтым скрыжаванні, які мясцовыя празвалі "загавораным". Пазней на гэтым жа скрыжаванні патрапіць пад машыну школьнік. Жыхары Бабінічаў звярталіся да выканкаму і да канца года ўлады зрабілі некаторую рэканструкцыі гэтага ўчастка дарогі, пасля чаго ён стаў больш бяспечным. Сам віноўнік аварыі паспрабаваў схавацца, але праз абвешчаны план "Перахоп" хаваўся ён не доўга. Жанчына з траўмамі патрапіла ў бальніцу, а яе муж у аварыі загінуў.

Яшчэ адна сям'я патрапіла ў трагічнае ДТЗ каля Стаўроў. Тут грамадзянін Расіі, рухаючыся па сустрэчнай паласе, і збіў сям'ю, якая спрабавала на збочыну адпіхнуць заглогшыя "Жыгулі". Жанчына загінула, а двое мужчына патрапілі ў бальніцу.

Магчыма, самай значнай падзеяй гэтага месяцу стала смерць рэдактара нашага сайта, грамадскага дзеяча, краязнаўцы і выкладчыка Алеся Шутава. Алесь некаторы час скардзіўся на праблемы з лёгкімі, з дыягназам "пнеўманія" ён быў дастаўлены ў бальніцу, дзе пасля паспяховага лячэння нечакана памёр з-за адарваўшагася тромба. Але Алесь працаваў сістэмна, камандна і пасля яго смерці справа парцягнулася: сайт працягвае працаваць і развівацца, праз некалькі дзён пасля пахавання Шутава прайшоў круглы стол па праблеме бадзяжных жывёлаў - той кольны стол над падрыхтоўкай якога Алесь працаваў у апошнія дні жыцця, ужо знаходзячыся ў бальніцы. А ў канцы месяца аршанская арганізацыя "Таварыства беларускай мовы" аднавіла грамадскую тапанімічную камісію, стварэнне якой таксама рыхтаваў Алесь. А бард Андрэй Мельнікаў, падарыўшы ўласныя кнігі офісу ТБМ, выступіў з ініцыятывай стварыць грамадскую бібліятэку імя Алеся Шутава, якая ў 2017-м годзе адкрые свае дзверы.

У гэтым жа месяцы навіна прыйшла і пра яшчэ аднаго грамадскага актывіста Васіля Леўчанкава. Доўгі час ён знаходзіўся на стацыянарным лячэнні ад раку, а ў кастрычніку, нарэшце, быў пераведзены дамоў. Праўда, для далейшага лячэння Васілю Мікалаевічу патрэбны вельмі дарагія лекі. Сама сям'я Леўчанкавых сабраць патрэбную суму не магла і да збору сродкаў далучыліся іншыя грамадскія актывісты ды ініцыятывы, якія на сёняшні дзень змаглі сабраць большую частку сродкаў.

У сферы культуры было, прынамсі, дзве яскравыя падзеі. Першае: вяртанне ў Беларусь яшчэ аднаго выдання Куцеінскай друкарні. "Новы запавет з псалтыром" набыў сабе магілёўскі музей дзе даўно наладжана сістэма набыцця дабрачынцамі каштоўных артэфактаў.

А ў самой Оршы выдала новую кнігу Паліна Качаткова, пэўна, найбольш вядомая аршанская пісьменніца. Першая прэзентацыя была праведзена Палінай у вёсцы Стаўры і сабрала шматлікіх дзеячаў літаратуры са сталіцы. Сталічная ж прэзентацыя адбылася пазней, як і прэзентацыя ў сталіцы суседняй краіны - Вільнюсе.

З падзеяў звязаных з правапарадкам - запомніўся пачатак суда над махлярамі, якія ад імя міліцыі рассылалі карыстальнікам інтэрнэту паведамленні, што іх кампутар заблакаваны ў сувязі з праглядам парнаграфіі і патрабавалі аплаты штрафа. Другі суд у кастрычніку скончыўся - на лаве падсудных апынуўся аршанец, які пры канфлікце з міліцыяй укусіў супрацоўніка.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падзеі-2016. Кастрычнік

Узгадваем падзеі мінулага году

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение