15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Юрцаўскі разбой расследуецца

26.01.2017 13:16

3679 праглядаў, 2 каментара

Двое "гангстэраў" з Оршы здзейснілі разбойны напад у вёсцы Юрцава ў 2015-м, лічаць следчыя.

Упраўленне следчага камітэта па Віцебскай вобласці расследуе ўсе абставіны разбойнага нападу, які адбыўся 27-га лістапада 2015 года ў вёсцы Юрцава. Тады двое невядомых мужчынаў зайшлі ў памяшканне страхавой фірмы з прадметамі, падобнымі да біты і пісталета. Яны збілі наведвальніка і пад пагрозай прымяненне пісталета забралі ў мужчыны 300 000 расейскіх рублёў і 5 тысяч даляраў ЗША. Акрамя таго, як сведчыць фотаздымак канфіскаванага ў "гангстэраў", сярод "спажывы" былі і залатыя ўпрыгожанні - ланцуг і пярсцёнкі, а таксама беларускія рублі.

Пасля разбойнага нападу бандыты схаваліся з месца здарэння на машыне, гэты момант зафіксавала камера вонкавага нагляду.

Следчыя кваліфікавалі дзеянні 26-гадовага і 29-гадовага мужчынаў як разбой, здзейснены групай асобаў з мэтай завалодання маёмасцю ў буйным памеры. Розшук падазраваных паказаў, што абодва хаваюцца на тэрыторыі суседняй РФ, што нярэдка здараецца са злачынцамі ў беларуска-расейскай прыгранічнай мясцовасці. 29-гадовы абвінавачваемы быў экстрадаваны ў Беларусь для правядзення следчых дзеянняў, а 26-гадовы ў Расеі трапіўся на яшчэ адным злачынстве, і цяпер Следчы камітэт вылучыў ягоную справу ў асобную вытворчасць.

Пасля таго, як абвінавачваемыя азнаёмяцца з усімі матэрыяламі, тамы крымінальнай справы будуць перададзеныя ў суд.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Юрцаўскі разбой расследуецца

Двое "гангстэраў" з Оршы здзейснілі разбойны напад у вёсцы Юрцава ў 2015-м, лічаць следчыя.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение