18:00

+2

6 м/с

999 гПа

21:00

+2

6 м/с

998 гПа

00:00

+1

6 м/с

998 гПа

03:00

-0

6 м/с

997 гПа

06:00

-1

5 м/с

996 гПа

Орша, Грамадства

Што рабіць з піўзаводам?

26.01.2017 17:11

4974 прагляду, 28 каментароў

Новае апытанне на нашым сайце

У апошнія некалькі тыдняў тэма памяшканняў былога аршанскага піўзавода некалькі разоў з'яўлялася на старонках нашага сайта. Піўзавод — адно з найбольш старых прадпрыемстваў горада, а яго памяшканні размешчаны амаль у самым цэнтры Оршы. І, хаця ў свой час гаварылася пра тое, што будынкі прамысловых прадпрыемстваў варта пераносіць за межы гарадоў, гэтыя будынкі і пасля закрыцця завода стаяць на скрыжаванні вуліцаў Леніна і Караткевіча. Сёння гэта прыватная тэрыторыя, на якой знаходзяцца некаторыя дробныя вытворчасці, склады. Але ці варта менавіта так выкарыстоўваць вялікую пляцоўку ў цэнтры горада, ды яшчэ і з даволі старымі будынкамі. Месца гэтае перспектыўнае і для забудовы, і для рэкрэацыйнага выкарыстання. І хаця тэрыторыя прыватная, але з-за знаходжання ў цэнтры, пытанне памяшканняў піўзавода тычыцца ўсяго горада. Як, па вашым меркаванні, было б лепш выкарыстоўваць гэтую плошчу з яе будынкамі? На галоўнай старонцы сайта з'явілася новае апытанне.

Самы першы варыянт, які прыходзіць, калі глядзіш на старыя будынкі - зрабіць музей. Сёння музеі піва існуюць ужо ў некалькіх гарадах краіны - усе яны пры піўзаводах. Праўда, і стварэнне музея і яго ўтрыманне пацягуць за сабой дадатковыя выдаткі з раённага бюджэту. У горадзе з'явіцца новы цікавы аб'ект, але ці гатовыя аршанцы плаціць за яго? Тым больш, што ў апошнія гады музеі ў горадзе фінансуюцца кепска - даўно не абнаўляюцца экспазіцыі, краязнаўчы музей і ўвогуле сваёй пастаяннай экспазіцыі не мае, а будынак музея Заслонава быў і ўвогуле разабраны.

Другі варыянт нам падказалі сябры АМГА "Звяз", аказваецца, арганізацыя збірае ідэі для распрацоўкі канцэпцыі выкарыстання гэтай прасторы. Канцэпцыя палягае ў тым, каб зрабіць тут вялікі забаўляльны квартал. Асновай квартала маглі б стаць кавярні (іх колькасць у горадзе пакуль павялічваецца, але ўсе яны не адрозніваюцца крэатывам). У дадзеным выпадку прапануецца, каб кавярні былі тэматычныя. У прыватнасці, побач з вуліцай Караткевіча магла б з'явіцца кавярня ў гонар нашага знакамітага земляка, з адмысловым меню - Караткевіч у сваіх творах апісваў шмат старажытных страваў, рэцэпты якіх можна аднавіць. Кавярня магла б мець адпаведны інтэр'ер і нават адмысловую інтэрактыўную забаўляльную праграму для наведвальнікаў, якая б пачыналася ўвечары выходных дзён. Кавярня магла б мець і ўвогуле літаратурную скіраванасць, і ў ёй можна арганізоўваць і нестандартныя літаратурныя чытанні, выступы паэтаў ды бардаў. Такая кавярня была б вельмі цікавай і для саміх аршанцаў, і для гасцей з іншых гарадоў. У іншым памяшканні мог бы размясціцца піўны бар (як жа без яго на тэрыторыі такога прадпрыемства!) з піўной картай, у якой былі б сабраныя ўсе вытворцы піва Беларусі і некаторыя замежныя. Акрамя таго, наведвальнікам падавалі б адмысловыя (не надта складаныя) закускі, а ў бары гучалі б песні, прысвечаныя піву (рэпертуар тут вельмі шырокі). Плошча завода вялікая, і на гэтай прасторы маглі б размесціцца каля дзесятка розных кавярняў-клубаў, кожная з якіх мела б сваю тэму. На вуліцах гэтага квартала таксама можна было б арганізаваць гандаль, напрыклад, гандаль сувенірамі, шэрагі рамеснікаў, пры гэтым гандляры таксама былі б у адмысловых строях (напрыклад, як у старым квартале Львова гандлююць слодычамі дзяўчыны ў нацыянальнай вопратцы). А для тых, хто не мае жадання піць ці есці, тут маглі б размясціцца вулічныя музыкі, мастакі ды розныя інтэрактыўныя атракцыёны. Такі квартал стаў бы не толькі месцам адпачынку для аршанцаў, але і прыцягваў бы турыстаў, як прыцягваюць старыя кварталы ў іншых гарадах. Пры гэтым, ствараць такія кавярні, пры ўмове захавання распрацаванай канцэпцыі, маглі б прыватныя інвестары, у тым ліку, адносна невялікія кампаніі.

Трэці варыянт у апытанні - забудаваць квартал жылымі дамамі. Сапраўды, зямля ў гэтым месцы даражэй і зручней чым, напрыклад, у мікрараёне Салянікава. Камунікацыі ўсе ёсць, а плошча дазволіць пабудаваць нават не адзін шматпавярховік, а некалькі.

Некалькі апошніх гадоў адзінае, што вельмі проста і хутка будуецца ў нашым горадзе - гандлёвыя цэнтры і вялікія крамы. Магчыма, што і гэтае месца магло б быць перададзена або для будаўніцтва такой крамы ці гандлёвага цэнтру, або для размяшчэння гандлю ва ўжо існуючых будынках, і тады гандлёвы цэнтар атрымаецца не пад агульным дахам, а ў канцэпцыі "гандлёвага кварталу".

Аматары піва могуць прагаласаваць за варыянт аднаўлення піўзавода. Вытворчасць піва ў краіне хутка расце і прыносіць дзяржаве вялікія прыбыткі за кошт падаткаў. Але аднаўленне прадпрыемства справа таксама нятанная, а дамагчыся вытворчасці якаснага піва аршанцы не змаглі. Ці змогуць зараз, альбо атрымаецца марнатраўства сродкаў - пытанне, якое на 100% не прадугледзіш інвестыцыйнымі праграмамі.

А можа быць замест шкоднага для здароўя піва варта зрабіць карысную для здароўя рэкрэацыйную пляцоўку, напрыклад, закласці парк са спартовымі пляцоўкамі. Прамога даходу гэта не прынясе, але карысць для жыхароў гораду будзе відавочная.

Ну, і, нарэшце, апошні варыянт - пакінуць усё як ёсць. А навошта нешта мяняць, калі і сённяшні стан надта гораду не перашкаджае.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Што рабіць з піўзаводам?

Новае апытанне на нашым сайце

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение