Следчы камітэт па Віцебскай вобласці скончыў раследванне незвычайнага забойства ў Дубровенскім раёне. Ужо даўно стала звычкай, што ў рэгіёнах Беларусі забойствы адбываюцца па п'яной справе. Але гэтае забойства можна назваць "антыалкагольным". Справа адбылася яшчэ 17 ліпеня мінулага года, але СМІ і аіцыйныя органы пра яе да гэтае пары не паведамлялі. 37-гадовы мужчына вярнуўся стомленым з работы ў свой дом, які знаходзіўся ў адной з вёсак Дубровенскага раёна. Але замест адпачынку, дома яго чакала п'янка - 56-гадовая маці - яна была інвалідкай першай групы і таму не працавала - выпівала са сваім сужыцелем. Сыну гэтае нечаканае ўжыванне алкаголю не спадабалася. Распачалася сварка. У сварцы сын нанес сваёй маці некалькі ўдараў па галаве, каб прывесці яе ў свядомасць - настолькі моцна яна была п'яной. Сужыцель сыйшоў, каб пазбегнуць ацьверазальных удараў і па сваёй галаве.
А канфлікт з маці аднавіўся вечарам. У зноў узнікшай сварцы, сын нанес жанчыне яшчэ некалькі ўдараў. А потым схапіў... мухабойку і пачаў збіваць маці ёй. Ужо пасля праз некалькі гадзін жанчына памерла. Сын зноў звярнуў увагу на маці тады калі яна ўжо не дыхала і сам выклікаў хуткую дапамогу. Экспертызы пастанавілі, што прычынай смерці і сталі ты я самыя ўдары, нанесеныя, у тым ліку, і мухабойкай. Справа перададзена ў суд.