Выйшаўшы на пенсію 45-гадовы былы міліцыянт з Оршы вырашыў займець лецішча ў спакойнай вёсцы, дзе можна было б паўнавартасна адпачыць. Дом такі ён знайшоў у вёсцы Шапчына Талачынскага раёна і ў 2013 годзе адбылася здзелка куплі. Дом патрабаваў некаторага рамонту, якім і заняўся аршанец, сярод іншага ён змяніў усю электраправодку (таму версію з кароткім замыканнем следчыя ў будучым адкінулі амаль адразу). Летам мужчына большую частку часу праводзіў на сваім лецішчы, практычна, жыў там. А зімой прыязжаў туды кожныя выходныя.
Але 23-га снежня мінулага году дачніку пазванілі суседзі і паведамілі, што яго дом гарыць. Пасля работы пажарных, домам заняліся следчыя са следчага камітэту Талачынскага раёна. Зараз ужо пажар разглядаецца як наўмысны падпал з мэтай помсты былому супарцоўніку органаў унутраных спраў. Следчы камітэт звяртаецца да грамадзянаў, якім можа быць нешта вядома па дадзенай справе, паведаміць інфармацыю па тэлефонах: (8 02136) 21100, (8 02136) 22604.
Інфармацыя і фота паводле сайту следчага камітэту.