На гэтым тыдні зводкі Міністэрства унутраных спраў і абласнога ўпраўлення унутраных спраў паведамлялі пра шэраг здарэння па лініі міліцыі. Так, у прыватнасці, у Оршы двойчы выяўлялі фальшывыя грошы. У прыватнасці, 23-га студзеня ў горадзе была знойдзена фальшывая купюра ў 5.000 расійскіх рублёў.
Таксама на тыдні здарылася некалькі крадзяжоў звязаных з аўтатранспартам. Так, у ноч з 25-га на 26-е студзеня ў Оршы скралі аўтамабіль Аўдзі-80 1993 года выпуска. Гаспадар заўважыў знікненне аўто раніцай. Машына была знойдзена, а злачынцы затрыманыя каля дома на вуліцы Пагранічнай. Імі аказаліся два безпрацоўных маладых чалавек 20-ці і 24-ох гадоў.
У ноч з 23-га на 24-га студзеня іншы злачынца, падабраўшы ключ адкрыў чужую Аўдзі-100, якая стаяла начавала каля дома гаспадара. З машыны ён выцягнуў магнітолу і набор ключоў.
Калі Оршы самымі папулярнымі ахвярамі крадзяжоў былі аўтамабілі Аўдзі, то ў Сененскім раёне абкрадзеным быў трактар МТЗ-82. Кабіната трактара была не зачынена, але ён знаходзіўся на ахоўваемым мехдвары сельскагаспадарчага прадпрыемства, якому і належыў. Невядомы выцягнуў з трактара два акамулятары. Галоўным падазраваным стаў той хто мусіў прадухіліць крадзёж - вартаўнік прадпрыемства 1961 года нараджэння. З іншых злачынцаў: у маладой жанчыны з дома днём было скрадзена залатое кальцо. Кальцо скрала 20-гадовая знаёмая, якая была ў яе гасцях.
Паведамляе зводка і пра больш ранняе злачынства, якое было выяўлена толькі 24-га чысла. У рэальнасці ж, крадзёж пра які ідзе гаворка, адбыўся ў перыяд са снежня мінулага года па 21 студзеня. Нічога дзіўнага ў гэтым няма - абрабавана было лецішча, а ў гэты перыяд людзі на лецішчах рэдка бывае. Злачынца скарыстаўся адсутнасцю гаспадароў, выставіў вакно ў дачным доміку і скраў шліфавальную машынку.
Прыватны дом быў абкрадзены ў мінулым годзе і ў Талачынскім раёне, Вечарам 31 стузеня ў перыяд з 21 гадзіны да наступлення новага года невядомы з незачыненага года скраў харчы на суму ў 49 рублёў.