15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Беларусь, Здарэнні

Спірт не прайшоў (+фота)

01.02.2017 12:19

3033 прагляду, 0 каментароў

Недалёка ад Оршы затрымалі два грузы нелегальнага алкаголю

Затрыманне на дарогах Усходняй Беларусі нелегальнага алкаголю, які вязуць праз адкрытую мяжу з Расіяй справа нярэдкая, але ў гэты раз на дзвюх розных дарогах было затрымана адразу два вялікіх грузы. Знаходкі гэтыя звязаныя з правядзеннем адмысловага рэйду па выяўленні нелегальных тавараў з суседняй краіны.

Мытны камітэт краіны паведамляе пра затрыманне на дарозе Смаленск - Віцебск у Лёзненскім раёне 425 літраў кантрафактнага алкаголю. Супрацоўнікі мытні спынілі на трасе пасажырскі аўтобус, у багажных аддзяленнях якога знайшлі 385 літраў алкаголю без акцызных марак і яшчэ 40 літраў алкаголя з расійскімі акцызамі.

У другім выпадку груз быў знойдзены на трасе Орша-Магілёў. Затрыманы спірт паспеў праехаць праз Аршанскі раён і затрыманы быў ужо на Магілёўшчыне. Як паведамляе "Радыё Магілёў" міліцыя спыніла фуру "Ман" з паўпрычэпам, а ў ёй знайшлі 24 тысячы літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці. Пры гэтым, дакуманты на груз былі несапраўднымі - у іх быў напісаны неіснуючы грузаатрымальнік, а сам груз быў запісаны як антысептычны раствор для апрацоўкі драўніны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Спірт не прайшоў (+фота)

Недалёка ад Оршы затрымалі два грузы нелегальнага алкаголю

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение