Рэдкі выпадак для Беларусі, калі кагосці штрафуюць за мацерную лаянку, але тут справа не столькі ў нецэнзуршчыне калькі ў публічнай абразе чалавека. Пра інцыдэнт са спасылкай на памочніка пракурора Дубровенскага раёна паведаміла газета "СБ Беларусь Сегодня".
13-гадовая школьніца разам з сяброўкай, якая ў далейшым стане сведкам на судовым працэсе, гналі карову дамоў. Быдла не хацела ісці па дарозе і пайшло ўздоўж плота 66-гадовай суседкі. Жанчына палічыла, што карова можа сапсаваць ёй траву каля плота, і ўчыніла скандал з выкарыстаннем мату.
У выніку, за публічную абразу жанчына аштрафаваная больш, чым на 200 рублёў. Але калі на працягу года яна яшчэ раз дазволіць свайму языку такія вольнасці, то можа патрапіць і пад крымінальную адказнасць.