У сувязі з халадамі супрацоўнікі аршанскага МНС распачалі рэйд па гарадных кааператывах. Мэта паходаў па гаражах - пошук нелегальных ацяпляльных прыбораў. У гаражах не могуць знаходзіцца печкі, хаця на практыцы нямала аўтааматараў усталёўваюць буржуйкі ці нават стацыянарныя печкі з цэглы.
У выніку рэйду па 12-ці гаражных кааператывах, аштрафавана пяць уладальнікаў гаражоў.
Фота паводле сайту МНС.